У кантэксце сучаснай сацыякультурнай сітуацыі ў Беларусі аналізуюцца традыцыйныя веды, звязаныя з генетычнымі рэсурсамі. Гэта веды, уменні і вопыт, якія маюць прыкладны характар і развіваюцца ў форме інтэлектуальнага адказу на патрэбы жыцця, перадаюцца з пакалення ў пакаленне пераважна вусным шляхам; характарызуюцца з пазіцыі сінтэзу двух складнікаў: уяўленняў аб навакольнай прыродзе і чалавеку ў ёй і практычных навыкаў жыццядзейнасці ў пэўных прыродна-кліматычных умовах.
Выданне падрыхтавана ў рамках выканання праекта ЮНЕСКА «Нарошчванне патэнцыялу для захавання традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі, і прававога рэгулявання доступу да іх у Рэспубліцы Беларусь» ў рамках Праграмы ўдзелу на 2022-2023гг.
Т. В. Валодзіна, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Рэцэнзент:
А. М. Макеева, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, кіраўнік «Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання выгод», Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі
Перакладчык:
М. Г. Пыжова, вядучы перакладчык Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі
Традыцыйныя веды беларусаў: з мінулага для будучыні./ Т. В. Валодзіна ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. ‒ Мiнск : Права і эканоміка 2023. – 82 с. – ISBN 978-985-887-105-5.
Спасылка на поўную версію буклета (мовы: беларуская, англійская)