НАЦИОНАЛЬНЫЙ КООРДИНАЦИОННЫЙ ЦЕНТР ПО ВОПРОСАМ ДОСТУПА К ГЕНЕТИЧЕСКИМ РЕСУРСАМ И СОВМЕСТНОГО ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ВЫГОД

Контрольный пункт мониторинга использования генетических ресурсов в Республике Беларусь
31 октября 2019

Кніга прысвечана расліннаму свету ў сістэме ведаў, уяўленняў, абрадаў у беларускай вѐсцы ХІХ-ХХІ стагоддзяў. Падаецца гісторыя нарадазнаўчага збірання звестак пра расліны, аглядаюцца традыцыйная фітатэрапія, выкарыстанне дзікарослых раслін у сістэме харчавання. Свет зѐлак і дрэваў разглядаецца як адзіны “тэкст”, дзе біялагічныя асаблівасці, гаспадарчае прымяненне расліны неадлучныя ад іх міфапаэтычнага асэнсавання.


Прызначаецца фалькларыстам, этнолагам, батанікам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца народнай культурай і прыродай роднага краю.

Міжнародны праект ПРААН-ГЭФ
«Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыянальнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратакола ў Рэспубліцы Беларусь»
(2018-2019)

УВОДЗІНЫ
Паскарэнне працэсу знікнення відаў жывой прыроды на планеце прывяло да неабходнасці прыняцця Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці (5 чэрвеня 1992 г.), мэтай якой з’яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці, устойлівае выкарыстанне яго кампанентаў і сумеснае атрыманне на справядлівай і роўнай аснове выгод, звязаных з выкарыстаннем генетычных рэсурсаў і звязаных з імі традыцыйных ведаў, шляхам прадастаўлення да іх доступу і перадачы адпаведных тэхналогій з улікам захавання ўсіх правоў на такія рэсурсы і тэхналогіі.


У адпаведнасці з Канвенцыяй дзяржавы маюць суверэнныя правы на іх генетычныя рэсурсы – усе рэсурсы жывой прыроды, а таксама вынікі дзейнасці ў галіне селекцыі і біятэхналогіі, рэалізаваныя ў выглядзе гаспадарча-каштоўных гатункаў раслін, парод жывѐл, штамаў мікраарганізмаў, уключаючы ГМА. У апошнія два з паловай дзесяцігоддзі генетычныя рэсурсы і звязаныя з імі традыцыйныя веды аб іх выкарыстанні сталі аб’ектам камерцыйнай цікавасці і біяпірацтва.


Нагойскі пратакол рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгод ад іх прымянення да Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці, распрацаваны для дасягнення трэцяй мэты Канвенцыі, павінен забяспечыць прававыя механізмы легальнага і празрыстага доступу да генетычных рэсурсаў і звязаных з імі традыцыйных ведаў, справядлівае і раўнапраўнае размеркаванне выгодаў паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі генетычных рэсурсаў і звязаных з імі традыцыйных ведаў (насуперак біяпірацтву), а таксама маніторынг іх выкарыстання.


Праца па вывучэнні, сістэматызацыі і аналізу інфармацыі аб традыцыйных ведах, звязаных з генетычнымі рэсурсамі Рэспублікі Беларусь, упершыню была праведзена ў рамках праекта ПРААН-ГЭФ «Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойского пратаколу ў Рэспублікі Беларусь» (рэгістрацыя ў Мінэканомікі №2 / 18/000874 ад 30 сакавіка 2018).


Традыцыйныя веды – веды, навыкі або практыкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і фармуюць частку традыцыйнага ладу жыцця мясцовых супольнасцяў, адлюстроўваюць традыцыйны ўклад і маюць значэнне для ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці1. У адрозненне ад уласна фальклорнай, г.зн. вусна-паэтычнай творчасці, гэта прыкладныя веды, звязаныя з жыццѐм чалавека, асяроддзем яго пражывання. Дадзеныя веды ўяўляюць сабой вынік калектыўнага спазнання уласцівасцяў і сувязяў свету, прыроднага і чалавечага, яны заснаваныя на штодзѐнным вопыце і шматгадовых назіраннях і іх перадачы ад аднаго пакалення наступнаму. У адрозненне ад навуковых, традыцыйныя веды з‘яўляюцца разнавіднасцю жыццѐвых ведаў (напрыклад, пра выжыванне ў экстрэмальных умовах, прыѐмах прыродакарыстання, уласцівасцях раслін, прадуктаў жывѐльнага свету і г.д.). Пры гэтым іх традыцыйнасць мае на ўвазе першы за ўсѐ не архаіку, але спосаб міжпакаленнай перадачы этнічнага вопыту ў выглядзе звычаяў, парадку і правілаў паводзін, што адбываецца праз практыку, паказ ці апавяданне. Традыцыйныя веды ствараюцца кожны дзень і развіваюцца па меры таго як людзі, калектывы рэагуюць на праблемы, якія ставіць перад імі асяроддзе пражывання .


Традыцыйныя веды, звязаныя з генетычнымі рэсурсамі, разглядаюцца Нагойскім пратаколам у кантэксце прававога забеспячэння доступу да гэтых ведаў і абароны правоў іх носьбітаў на атрыманне выгод ад выкарыстання. У Беларусі існуюць людзі і супольнасці, якія захоўваюць і развіваюць традыцыйныя веды па выкарыстанні генетычных рэсурсаў дзікарослых раслін і дзікіх жывѐл, што выкарыстоўваюцца не толькі для харчавання, але і для падтрымання здароўя чалавека і жывѐл.


Дадзеная праца прысвечана толькі аднаму з раздзелаў традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі, – раслінам.


У народнай медыцыне Беларусі прымяняецца больш за 600 лекавых раслін. У гэтых адносінах беларускае зѐлалячэнне як галіна народнай культуры не саступае іншым еўрапейскім народам. Пры вывучэнні лекавай флоры Беларусі становіцца ясным, што навуковая фітатэрапія значна адстае ад народнай медыцыны па колькасці задзейнічаных раслін. Мноства раслін Беларусі працягваюць заставацца перспектыўнымі для вывучэння і далейшага медыцынскага выкарыстання. Але і на сѐння можна сцвярджаць аб наяўнасці значнага багажу ведаў, які мы маем дзякуючы самаадданай працы нашых папярэднікаў – этнографаў, фармацэўтаў, лекараў, аматараў лекавых раслін, якія захавалі для нас вопыт нашых продкаў.


Царства раслін, ствараючы асяроддзе пражывання чалавека і даючы яму ўсѐ неабходнае для існавання (асабліва ў традыцыйных культурах), у той жа час уяўляе сабой важны фрагмент духоўнай культуры народа. Месца раслін пры выкарыстанні іх у ежу, народную медыцыну і ветэрынарыю абапіраецца, з аднаго боку, на рэальныя біялагічныя ўласцівасці расліны, веды пра якія назапашваліся эмпірычным шляхам на працягу многіх стагоддзяў, з іншага боку — на іх сімвалічны сэнс, абумоўлены міфапаэтычнай свядомасцю чалавека традыцыі. Абодва гэтыя бакі ў канкрэтных выпадках не супрацьпастаўляюцца, а самімі носьбітамі традыцыйных ведаў і не ўсведамляюцца. Расліны займаюць асаблівае месца ў сістэме каляндарных свят і абрадаў, дэманструючы этнічную своеасаблівасць і выбіральнасць. Менавіта такія шматаспектныя і рытуалізаваныя ўзаемаадносіны чалавека і расліннага свету складаюць прадмет вывучэння этнабатанікі – адной з найбольш папулярных і актыўных галін сучаснай навукі.

Contact us